Учарашнія абітурыенты сталі студэнтамі!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 17/08/2021 - 15:08

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны падведзены вынікі бягучай уступнай кампаніі. Якія спецыяльнасці сёлета сталі самымі папулярнымі, распавялі ў прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі.

Першакурснікам ГДУ імя Ф. Скарыны ўступная кампанія - 2021 напэўна запомніцца як адзін з самых яркіх момантаў у жыцці. На шчасце, хваляванні ўжо ў мінулым. Наперадзе - свабода і самастойнасць, смелыя мары, магчымасці, новыя сустрэчы.

Усяго ў прыёмную камісію было ГДУ імя Ф. Скарыны пададзена 1225 заяў на дзённую форму навучання і 689 - на завочную. Аб прахадных балах распавёў адказны сакратар прыёмнай камісіі Андрэй Кліменка:

- Традыцыйна ў лік лідараў увайшлі спецыяльнасці юрыдычнага і эканамічнага факультэтаў, факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый, факультэта замежных моў і факультэта псіхалогіі і педагогікі. Самы высокі прахадны бал зафіксаваны на спецыяльнасці «правазнаўства» - 335. Другой па папулярнасці стала спецыяльнасць «Бізнес-адміністрыраванне» - 330. Замыкае тройку лідараў «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)» - 328.

Высокай папулярнасцю сярод абітурыентаў карысталася адкрытая у 2019 годзе спецыяльнасць "Эканамічная інфарматыка". Для таго, каб у будучыні стаць эканамістамі-інфарматыкамі, абітурыенты павінны былі набраць не менш за 322 бала. У топ-6 таксама ўвайшлі «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» - 315, «Замежныя мовы (англійская, нямецкая), (англійская, французская)» - 314. Не перастае цікавіць маладых людзей і навука пра душу. Для паступлення на спецыяльнасць «Псіхалогія» юнакі і дзяўчаты павінны былі набраць не менш за 302 бала па выніках ЦТ.

- Уступная кампанія - 2021 прайшла для нашага ўніверсітэта паспяхова. Мы запоўнілі ўсе бюджэтныя месцы па дзённай і завочнай формах навучання. На многіх спецыяльнасцях конкурс склаў ад 2 да 6 чалавек на месца, - падкрэсліў Андрэй Валер'евіч.

 Кацярына КАВАЛЕНКА

https://ng-press.by/2021/08/11/v-ggu-imeni-f-skoriny-podveli-itogi-vstupitelnoj-kampanii-2021/

Фотасправаздача