Фальклор і сусветная культура ў сучаснай Еўропе
З 23 па 26 лістапада ў г. Андорф (Аўстрыя) адбылася 14-ая Еўрапейская міжнародная канферэнцыя па народнай творчасці “Фальклор і сусветная культура ў сучаснай Еўропе”, якая сабрала прадстаўнікой розных краін свету: Італіі, Польшчы, Аўстрыі, Арменіі, Латвіі, Расіі, Украіны і інш. Ад Беларусі наш універсітэт прадстаўлялі доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Валянціна Новак і выкладчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы, аспірант БДУ Кацярына Паборцава.










