Магістрант Нанкінскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій, выпускніца факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны Вольга Шаўчэнка адказвае на пытанні пра сябе, вучобу і жыццё ў Кітаі
Як выпускніца беларускага ўніверсітэта стала магістрантам кітайскага?
Пасля завяршэння навучання ў магістратуры нашага ўніверсітэта я атрымала яшчэ адну ўнікальную магчымасць, ад якой не адмаўляюцца, – навучанне па спецыяльнасці, якая мяне цікавіць у магістратуры ўніверсітэта-партнёра. Аб гранце мне расказала дэкан факультэта замежных моў А.У. Сажына. Я падала заяўку на сумоўе, паспяхова прайшла яго і была прынята на курс.
Раскажыце пра асаблівасці навучання ў Кітаі, пра веды, якія вы набылі?
Памяць пра Івана Навуменку захоўваюць у Гомелі (zviazda.by)
На Гомельшчыне, малой радзіме Івана Навуменкі, знаўцаў мастацкага слова ў чарговы раз аб’ядналі міжнародныя навуковыя чытанні «Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах». Навуковы форум, прысвечаны памяці народнага пісьменніка Беларусі, прайшоў у Гомельскім дзяржаўным ўніверсітэце імя Ф. Скарыны.

Гавары са мной па-беларуску
07 снежня 2024 г. на базе ДУА “Гімназія № 36 г. Гомеля імя Івана Мележа” адбыўся абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 – 11 класаў школ г. Гомеля і Гомельскай вобласці. У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны: прафесар Штэйнер I,Ф., дацэнты Воінава А.М., Бярозка А.Ф., Чарнышова А.М., Вяргеенка, С.А., старшы выкладчык Драбышэўская Л.І.
ЧОРНАЕ І БЕЛАЕ | Моладзь і выбары Прэзідэнта |
Як ВНУ рыхтуюцца да выбараў Прэзідэнта?
????Якая праца праводзіцца з моладдзю ў ГДУ ім. Ф.Скарыны?
????Як натхняюць студэнтаў на ўдзел у жыцці роднай краіны? І як 2020 год змяніў гэтыя падыходы?
ВЫБАРЫ ПРЭЗІДЭНТА - 2025. Ці РАЗУМЕЕ НАША МОЛАДЗЬ ВАЖНАСЦЬ СТОЛЬ ЗНАЧАГА ПРАЦЭСУ?
Разбіраем гэтую тэму на "чорнае" і "белае" разам з прарэктарам па выхаваўчай працы ГДУ ім. Ф.Скарыны Дзмітрыем Хадановічам.
Навуковае супрацоўніцтва: стажыроўка дэлегацыі ўніверсітэтаў Шымкента ў ГДУ імя Ф. Скарыны
У ГДУ імя Ф. Скарыны для праходжання навукова-педагагічнай стажыроўкі прыбыла дэлегацыя ўніверсітэтаў-партнёраў з г. Шымкент (Казахстан). У складзе дэлегацыі намеснік прарэктара па навуцы і інавацыйнай рабоце Універсітэта дружбы народаў ім. акадэміка А. Куатбекава, канд. тэхн. навук, дацэнт Мусабек Акылбаеў, старшы выкладчык гэтай жа ВНУ, канд. эканамічных навук Балтаім Сабенава, прафесар кафедры хіміі, біялогіі і экалогіі, канд. хімічных навук Рашыда Жаналіева.
Яркі фінал юбілейных мерапрыемстваў: Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт адзначыў 55 гадоў у статусе ўніверсітэта
29 лістапада 2024 года Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны паспяхова завяршыў святкаванне 55-годдзя з дня пераўтварэння Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя У.П. Чкалава ў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. У фае актавай залы разгарнулася выстаўка дасягненняў навукоўцаў універсітэта, якая наглядна дэманстравала паспяховыя навуковыя праекты, даследаванні і распрацоўкі, якія праводзяцца ў розныя гады. Святочны канцэрт стаў кульмінацыяй мерапрыемстваў, якія праходзілі на працягу тыдня.
Прафарыентацыйная работа на філалагічным факультэце
У перыяд асенніх канікул філалагічны факультэт актыўна сустракае навучэнцаў школ горада Гомеля і вобласці.
Будучыя абітурыенты на факультэце беларускай мовы: сустрэча з выкладчыкамі і студэнцкім саветам ГДУ
Кафедра беларускай мовы правяла прафарыентацыйнае мерапрыемства “Факультэт вачыма абітурыента”, на якім прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 4 г. Гомеля”, ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” і ДУА “Печышчанская СШ Светлагорскага раёна”. Яны наведалі лекцыю прафесара Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, паўдзельнічалі ў гульні “Адгадай слова”, паслухалі інфармацыю выкладчыкаў кафедры пра ўнутраныя экзамены на спецыяльнасці факультэта, а таксама інфармацыю дэкана Алены Мікалаеўны Палуян пра факультэт і яго дасягненні. Прадстаўнікі студсавета факультэта Казлякоўскі А. і Пяцура А.










