Экскурсія ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава
24 кастрычніка 2024 г. студэнты групы ФІН -21 разам з выкладчыкам, прафесарам В. С. Новак наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Экскурсавод, выпускніца філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, Валянціна Міхайлаўна Сачук пазнаёміла з экспанатамі розных залаў музея. Спачатку прагучаў аповед пра трох святых (Варвару, Міколу і Зосіма), а затым пра створку царскіх варот XVll ст. і пра Евангелле. Было цікава пачуць і пра семантыку крыжа ў зале, дзе была прадстаўлена выстава пад назвай "Шлях крыжа".










