Новости за январь 2021

  • 29 студзень 2021
    29 студзеня студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у сустрэчы з Прэзідэнтам па відэасувязі. На здымку: студэнтка Марыя Юркова. https://www.belta.by/photonews/view/v-gomelskom-universitete-imfskoriny-proveli-vstrechu-studentov-s-prezidentom-po-videosvjazi-23695/ Больше фото по теме
  • 28 студзень 2021
    Дыялогавая пляцоўка студэнцкага актыву з дэлегатамі Усебеларускага народнага сходу разгарнулася 27 студзеня ў выставачнай зале ГДУ. У якасці спікераў выступілі дэлегаты УНС – Аляксей Зайцаў, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі, і Дар’я Казлова, студэнтка эканамічнага факультэта. Будучыя ўдзельнікі нацыянальнага дыялогу падзяліліся сваімі думкамі і чаканнямі ад форуму, расказалі, што трэба для таго, каб стаць дэлегатам…
  • 27 студзень 2021
    У пачатку мерапрыемства перад членамі Савета выступіла кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі Н.А. Авралёва. Яна павіншавала вучоных з надыходзячым Днём навукі і ўручыла падзякі даследчыкам, якія актыўна супрацоўнічаюць з расійскімі калегамі. Узнагародай РЦНК была адзначана к.ф.-м.н., дацэнт А.В. Семчанка. Наталля Аляксандраўна таксама перадала рэктару ўніверсітэта С.А. Хахомаву бронзавы бюст савецкага фізіка,…
  • 27 студзень 2021
    Рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, дэпутат Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28 склікання Сяргей Хахомаў прыняў удзел у праграме "Адкрытая студыя" на радыё "Гомель +" (103,7 FM) (запіс эфіру ад 22 студзеня 2021 года).
  • 27 студзень 2021
    27 студзеня адбылося пашыранае пасяджэнне прэзідыума Гомельскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі. У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня прафкама супрацоўнікаў Галіноўскі М.Г. і старшыня прафкама студэнтаў Азяўчыкаў С.А. На пасяджэнні разглядаліся вынікі грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб рабоце ва ўстановах адукацыі, падведзены вынікі работы…
  • 27 студзень 2021
    У жыцці Ігара Віктаравіча Макарава – чэмпіёна XXVIII Алімпійскіх гульняў у Афінах, заслужанага майстра спорту Рэспублікі Беларусь – было вельмі шмат незабыўных сустрэч з цікавымі людзьмі. Адна з іх здарылася ў верасні мінулага года. Так, менавіта здарылася! Таму што яе перадгісторыя досыць незвычайная. Наокі Наката, выкладчык і трэнер па дзюдо японскага ўніверсітэта Сендай, чэмпіён Азіі па дзюдо, захацеў пазнаёміцца ​​з…
  • 26 студзень 2021
    Падведзены вынікі Рэспубліканскай акцыі “Любім Беларусь, ганарымся Беларуссю, падарожнічаем па Беларусі”, мэтай якой было далучэнне студэнцкай моладзі да вывучэння гістарычнай, культурнай і прыроднай спадчыны краіны. Арганізатарам мерапрыемстваў акцыі з’яўляецца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. Творчыя праекты былі прадстаўлены ў чатырох намінацыях. У некаторых з іх…
  • 26 студзень 2021
    Напярэдадні Дня беларускай навукі ў вышэйшых установах вобласці падвялі вынікі мінулагодняй навуковай дзейнасці. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце лепшым міжнародным праектам прызнана Беларуска-Кітайская лабараторыя па вакуумна-плазменным тэхналогіях. З яе супрацоўнікамі сустрэліся карэспандэнты Тэлерадыёкампаніі Гомель. У цяперашні час у ГДУ імя Ф. Скарыны працуюць 3 міжнародныя НДЛ: дзве ў супрацоўніцтве з Кітайскай…
  • 25 студзень 2021
    22 студзеня ў Мінску адбылася цырымонія ўручэння Рэспубліканскай маладзёжнай прэміі. Маладзёжная прэмія праходзіць у краіне ўжо ў другі раз. За права атрымаць галоўны прыз змагаліся больш за дзве тысячы ўдзельнікаў, якія ў мінулым годзе гучна заявілі пра сябе на ўсю краіну. Сярод іх – старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ Аляксей Зайцаў, які стаў намінантам прэміі ў галіне Science. Універсітэт на мерапрыемстве…
  • 25 студзень 2021
    Студзеньскі панядзелак будзе асабліва радасным – свята адзначаць і студэнты, і Таццяны. Карэспандэнты “Гомельскай праўды” папрасілі дзвюх Таццян з ГДУ імя Ф. Скарыны падзяліцца гісторыяй свайго імя. Таццяна Пачынак, загадчык кафедры англійскай мовы: – Для мяне быць уладальніцай гэтых імён – ганаровая і адказная місія. Цяпер яно сустракаецца радзей і таму стала яшчэ больш каштоўным. Калісьці ў дзяцінстве я спытала маму,…
  • 25 студзень 2021
    Напярэдадні Дня беларускай навукі Міністэрства адукацыі сумесна з Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэтам арганізавалі сустрэчу маладых навукоўцаў. Гомельскі дзяржуніверсітэт на мерапрыемстве прадставіў старшыня Савета маладых навукоўцаў нашай ВНУ, старшы выкладчык кафедры алгебры і геаметрыі Вячаслаў Мурашка. У рабочую праграму былі ўключаны пасяджэнне Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі…
  • 22 студзень 2021
    У перыяд з 19 па 21 студзеня ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (г. Мінск) прайшла Рэспубліканская Універсіяда па лёгкай атлетыцы. Камплекты ўзнагарод былі разыграны сярод студэнтаў-спартсменаў 28 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зборную ГДУ прадставілі лепшыя лёгкаатлеты факультэта фізічнай культуры. Пераможцамі спаборніцтваў у індывідуальных заліках сталі Хрысціна…
  • 21 студзень 2021
    “На факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій будзе набор на спецыяльнасць “Камп'ютарная бяспека”. Абітурыентам, якія жадаюць атрымаць кваліфікацыю “Спецыяліст па абароне інфармацыі. Радыёфізік” трэба будзе здаць ЦТ па фізіцы і матэматыцы, беларускай або рускай мове”, – адзначыў Андрэй Кліменка. Па словах дэкана факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій Дзмітрыя Каваленка, у цяперашні час усё больш узрастае…
  • 21 студзень 2021
    Не першы год у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны праходзяць пасяджэнні семінара «Вышэйшая школа і сінэргетыка». За час работы семінар набыў статус «міжнародны»: у адукацыйным мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Беларусі, Расіі, Казахстана і іншыя. 20 студзеня пад кіраўніцтвам д.п.н., дацэнта кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі В.Р. Ермакова адбылося чарговае пасяджэнне…
  • 21 студзень 2021
    Ні для каго не сакрэт, што складанасці, з якімі мы сутыкаемся на шляху да дасягнення пастаўленых мэтаў, падахвочваюць нас да ўдасканалення наяўных і развіццю новых навыкаў, стымулююць да адаптацыі да рэаліяў, даюць новыя веды. Таму эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце стала штуршком да засваення новых формаў не толькі арганізацыі вучэбнага і выхаваўчага працэсу, але і камунікацыі ў цэлым. Ужо больш за чатыры гады факультэт…
  • 20 студзень 2021
    З 12 па 14 студзеня ў Гомелі праводзіўся III этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Традыцыйна алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення найбольш здольных, адораных вучняў, якія ў перспектыве прадставяць нашу краіну на прэстыжных міжнародных конкурсах. Выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прынялі ўдзел у інтэлектуальных спаборніцтвах школьнікаў у якасці членаў журы. Нашы калегі…
  • 20 студзень 2021
    19 студзеня ў парк-гатэлі «Замкавы» адбылася абласная дыялогавая пляцоўка па развіцці турыстычнай прывабнасці Беларусі і індустрыі ўнутранага турызму. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі адказных структур органаў дзяржаўнага кіравання горада і вобласці, турыстычных прадпрыемстваў, гасцініц і музеяў. Гомельскі дзяржуніверсітэт прадставілі дэкан гістарычнага факультэта Чарапко Станіслаў Аляксандравіч, дэкан геолага-…
  • 19 студзень 2021
    Міжнародная Кітайска-Беларуская навуковая лабараторыя па вакуумна-плазменым тэхналогіях стала пераможцам у намінацыі «Лепшы міжнародны навукова-даследчы праект 2020 года», які рэалізуецца ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны», накіраваны на павелічэнне долі экспарту навукаёмістай прадукцыі. Лабараторыя ўваходзіць у склад Навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута, а яе адкрыццё на…
  • 19 студзень 2021
    Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 2020/12/31 г. № 339 Часопіс «Праблемы фізікі, матэматыкі і тэхнікі» ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па наступных галінах навукі: тэхнічныя; фізіка-матэматычныя.
  • 18 студзень 2021
    З 28 снежня па 5 студзеня на геолага-геаграфічным факультэце прайшоў ПРОФІнтэнсіў «Зімовыя канікулы на геафаку ГДУ». Ён аб’яднаў у сябе некалькі анлайн-і афлайн-сустрэч, што дазволіла прыцягнуць увагу да факультэту і школьнага прадмета геаграфія. 28 снежня свае ўзнагароды атрымалі знаўцы геаграфіі па выніках Геаграфічнага дыктанта – 2020, які штогод праводзіць Рускае геаграфічнае таварыства. У гэты раз у Міжнароднай…
  • 15 студзень 2021
    14 студзеня з рабочым візітам ГДУ імя Францыска Скарыны наведалі прадстаўнікі кампаніі «Сайнсберри». У складзе дэлегацыі – дырэктар Анастасія Радчанка, заснавальнік Лі Шэнь і прафесар Пекінскага ўніверсітэта Лу Інчунь. Ад універсітэта ў сустрэчы прынялі ўдзел рэктар Сяргей Хахомаў, першы прарэктар Андрэй Крук, начальнік аддзела міжнародных сувязяў Аляксандр Грахоцкі і намеснік начальніка Сяргей Сыс. Кампанія «Сайнсберри»…
  • 15 студзень 2021
    На базе Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны адбылося адкрыццё выставы «Пункты гледжання». Яе аўтары – Кірыл Крахалёў і Кацярына Кардончыкава – мастакі, якія бачуць працэс стварэння сваіх работ па-рознаму, з процілеглых палюсоў. Ва ўрачыстай абстаноўцы з прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк. – Вельмі прыемна, што першая ў гэтым годзе выстава, якую мы адкрываем…
  • 15 студзень 2021
    Пры ўзаемадзеянні аддзела міжнародных сувязяў, эканамічнага факультэта, факультэта завочнага навучання і давузаўскай падрыхтоўкі ГДУ імя Ф. Скарыны была адноўлена падрыхтоўка студэнтаў па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» з поўным пяцігадовым тэрмінам навучання, г.зн. на аснове агульнай сярэдняй адукацыі. На гэтую спецыяльнасць залічаны некалькі замежных студэнтаў – грамадзян Рэспублікі Узбекістан.…
  • 14 студзень 2021
    На факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій прайшоў ужо XVIII гарадскі конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнцаў г. Гомеля “ТэхнаІнтэлект”. У гэтым годзе ён быў праведзены ў новым фармаце online. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца ўпраўленне адукацыі Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гомельскі гарадскі цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі” (далей – ДУА “ГГЦДАДіМ”),…
  • 13 студзень 2021
    Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Альянс” факультэта псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны атрымала грант спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. СНДЛ «АЛЬЯНС» была створана ў рамках навукова-вучэбна-практычнай лабараторыі прыкладной псіхалогіі на факультэце псіхалогіі і давузаўскай падрыхтоўкі ў 1999…
  • 12 студзень 2021
    На зімовых канікулах гістарычны факультэт правёў новую серыю прафарыентацыйных мерапрыемстваў для школьнікаў. Вучні заўсёды з нецярпеннем чакаюць такіх сустрэч, бо менавіта яны дапамагаюць вызначыцца з выбарам прафесіі. Шэраг прафарыентацыйных мерапрыемстваў пачаўся з вітальнага слова дэкана факультэта Станіслава Аляксандравіча Чарапко. Намеснік дэкана па прафарыентацыі Святлана Мікалаеўна Ражкова расказала дзецям пра…
  • 12 студзень 2021
    Напярэдадні Новага года загадчык кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу і выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці. Нагадаем, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне…
  • 11 студзень 2021
    9 студзеня ў Магілёве адбыўся фінал 31-га розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе. Упершыню уладальнікам Кубка сталі спартсмены гомельскага ВРЗ: з лікам 3:2 гамяльчане адолелі мінскую «Сталіцу». У складзе каманды-пераможца – выпускнікі факультэта фізічнай культуры Гомельскага дзяржуніверсітэта: галоўны трэнер – Анатоль Іванавіч Яноўскі; трэнер – Сяргей Васіленка; капітан каманды – Антон Мацвеенка; лепшы ігрок Кубка РБ…
  • 05 студзень 2021
    5 студзеня ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля адбыўся ўрачысты прыём валанцёраў. ГДУ імя Францыска Скарыны прадстаўлялі 4 атрада: “Планета Дабрыні” (кіраўнік – Вольга Галезнік, старшы выкладчык кафедры геалогіі і геаграфіі) і “Зялёны патруль” (кіраўнікі – Таццяна Цімафеева, дацэнт кафедры экалогіі, і Наталля Шпілеўская, старшы выкладчык кафедры экалогіі) геолага-геаграфічнага факультэта, “Лотас” (кіраўнік – Алена…
  • 05 студзень 2021
    5 студзеня на факультэце замежных моў стартаваў другі этап адукацыйнага праекту «ВНУ вачыма абітурыента – 2021», які быў прысвечаны знаёмству будучых студэнтаў з экзаменацыйным асяроддзем. Для нашых удзельнікаў экзамены прайшлі ў анлайн-рэжыме з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў Гомеля і Гомельскай вобласці прадэманстравалі свае навыкі валодання практычнай граматыкай, вуснай…
  • 04 студзень 2021
    Пры падвядзенні вынікаў мінулага года ў Нанкінскім універсітэце навукі і тэхналогій звання «Чалавек года 2020» удастоены дырэктар Навукова-даследчага фізіка-хімічнага інстытута Гду імя Ф. Скарыны, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навук Рэспублікі Беларусь, Д.х. н., прафесар Аляксандр Уладзіміравіч Рагачоў. Прафесар А. В. Рагачоў больш 20 гадоў супрацоўнічае з кітайскім ВНУ. Пад яго кіраўніцтвам выпускнікамі…