Сустрэчы з прадстаўнікамі ўлады ў межах Адзінага дня інфармавання

Submitted by ias on пят, 20/11/2026 - 15:45

Студэнты 1 курса спецыяльнасці “Журналістыка” сустрэліся са старшынёй камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Таццянай Кручко.

Сустрэча адбылася ў межах Адзінага дня інфармавання на базе Музея гісторыі друку і фатаграфіі горада Гомеля.

Гутарка пачалася з абмеркавання галоўных тэм Адзінага дня інфармавання – “Усебеларускі народны сход  - гарант стабільнасці і паступальнага развіцця краіны”  і “Беларускі каравай – 2026: харчовая бяспека краіны”.

Падчас свайго выступлення Таццяна Леанідаўна напомніла будучым журналістым пра неаспрэчную важнасць УНС у дзяржаўным кіраванні і праверыла, як добра першакурснікі ведаюць структуру і гісторыю органа народаўладдзя.  Значная ўвага была нададзена ключавым дасягненням Беларусі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і людзям, якія забяспечваюць харчовую бяспеку.

Студэнты падчас сустрэчы задавалі актуальныя для іх пытанні і атрымалі вычарпальныя адказы, падзяліліся сваімі дасягненнямі ў спорце, мастацтве і грамадскім жыцці.

Будучыя журналісты прынялі актыўны ўдзел у квізе “Код кіравання: УНС і першыя асобы”, які падрыхтавалі супрацоўнікі камітэта. Пераможцай конкурса стала Аляксандра Палякова. Ёй была ўручана кніга “Дзённік Віталія Букатага”.

Сустрэча завяршылася экскурсіяй па экспазіцыйных аб’ектах музея.

Фотасправаздача