Першыя віншаванні

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 05/03/2021 - 13:11

Напярэдадні самага пяшчотнага свята вясны – Міжнароднага жаночага дня – ва ўніверсітэце адбылося традыцыйнае віншаванне прадстаўніц прыгожай паловы калектыву: выкладчыц, супрацоўніц, студэнтак.

Сардэчныя словы ўдзячнасці, шчырыя пажаданні, кветкі і падарункі – у гэты дзень усё прысвечана мілым дамам. Ад імя мужчын усяго ўніверсітэта са словамі віншавання да жанчын звярнуліся прадстаўнікі рэктарата Андрэй Крук, Алег Дземідзенка і Юрый Нікіцюк.

Да віншаванняў далучыліся старшыні прафкама супрацоўнікаў і студэнтаў Мікалай Галіноўскі і Сяргей Азяўчыкаў. Прыемным дадаткам святочных сустрэч сталі творчыя нумары, падрыхтаваныя студэнцкім клубам і Саветам жанчын.