2021 год – год класічнай літаратуры і чытання на Гомельшчыне!

Submitted by ias on пят, 14/05/2021 - 11:01

У пачатку вясны Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» былі падведзены вынікі адкрытых абласных літаратурных конкурсаў.

У конкурсе “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, удзельнічалі студэнты групы БФ-31: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дземідовіч Вераніка, Дзядкова Алеся, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна і Шчарбатая Ангеліна.

У конкурсе “Белыя вішні і яблыні”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа,  удзельнічала студэнтка групы БФ-31 Ніцыеўская Катрын.

7 мая на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыяльнымі дыпломамі Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі” фіналістаў конкурсаў, якімі сталі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Ніцыеўская Катрын і Шчарбатая Ангеліна.

Віншуем нашых таленавітых студэнтаў і жадаем ім творчага натхнення!

Фотасправаздача
Падраздзяленнi