Нашы баксёры на пастаменце Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па боксе

Submitted by ias on аўт, 21/03/2023 - 14:32

Фінальныя паядынкі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па боксе прайшлі ва ўніверсальнай спартыўнай зале спартыўна-забаўляльнага цэнтра ў г. Маладзечне. З 13 па 18 сакавіка звыш 100 наймацнейшых майстроў скураной пальчаткі аспрэчвалі чэмпіёнскія званні.

Турнір стаў этапам адбору на чэмпіянат свету і адным з асноўных крытэрыяў для фарміравання спісачнага складу нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па боксе на 2024 год.

Мы ганарымся нашымі студэнтамі і выпускнікамі ГДУ, якія паспяхова выступілі ў нацыянальным першынстве.

Залатыя медалі заваявалі студэнты факультэта фізічнай культуры Максім Панькоў (57кг), Мікіта Нагорны (92кг), Ірына Вінаградава (50кг), Юля Бутэліна (75 кг) і выпускнік факультэта Кірыл Самадураў (67кг).

Уладальнікамі сярэбраных узнагарод сталі Таццяна Трушкіна (54кг), Вікторыя Тэліман (57кг) і Дар'я Дзяранок (50кг).

На трэцюю прыступку п'едэстала ўзнялася другакурсніца факультэта фізічнай культуры Улада Базылевіч (60кг) і выпускнікі Аляксандр Халаеў (75кг) і Антаніна Аксёнава (63кг).

Лепшым баксёрам чэмпіянату 2023 года быў прызнаны Максім Панькоў!

Віншуем нашых майстроў скураной пальчаткі і жадаем ім далейшых поспехаў!

Кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра Марына Кажадуб

Фотасправаздача