Хатынь – несуцішальны боль у сэрцы беларусаў

Submitted by ias on чцв, 19/03/2026 - 16:47

22 сакавіка 1943 г. нацыстамі была знішчана разам з жыхарамі вёска Хатынь. Яна стала сімвалам палітыкі генацыду ў адносінах да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінула 149 чалавек, 75 з якіх былі дзецьмі.

Гэтай трагічнай падзеі быў прысвечаны круглы стол, які прайшоў на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый 19 сакавіка 2026.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый дацэнт С. А. Чаропка.

Студэнт 3 курса Ілья Зіновіч расказаў пра трагічныя падзеі, якія адбыліся ў Хатыні 22 сакавіка 1943 г.

Загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі прафесар М. М. Мязга прысвяціў сваё выступленне Нюрнбергскаму судоваму працэсу. Ён паказаў, што ў Нюрнбергу ў якасці доказаў нацысцкіх злачынстваў былі прадстаўлены дакументы, звязаныя з Беларуссю.

Дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі дацэнт А.М. Дуброўка паведаміла пра працэс мемарыялізацыі памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

Круглы стол стаў сведчаннем таго, што час не ўлады над памяццю: боль Хатыні і мільёнаў іншых ахвяр вайны назаўжды застанецца ў сэрцах удзячных нашчадкаў.