Філалагічны факультэт

  • 31 май 2021
    На працягу пяці дзён - з 24 па 28 траўня - на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны праводзіўся комплекс мерапрыемстваў "Дні рускай мовы». Арганізатары штогадовых мерапрыемстваў у рамках «Дзён беларускай мовы" - выкладчыкі кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства. 24 мая на ўрачыстым адкрыцці праграмы мерапрыемстваў перад студэнтамі філалагічнага факультэта выступілі дэкан факультэта А.М. Палуян і загадчык кафедры рускага, агульнага і…
  • 14 май 2021
    У пачатку вясны Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» былі падведзены вынікі адкрытых абласных літаратурных конкурсаў. У конкурсе “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, удзельнічалі студэнты групы БФ-31: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дземідовіч Вераніка, Дзядкова Алеся, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна і Шчарбатая Ангеліна. У конкурсе “Белыя вішні і яблыні”, прысвечаным 100-годдзю народнага…
  • 30 красавік 2021
    У Гомелі адбыўся фінал абласнога конкурсу прыгажосці і грацыі “Каралева студэнцтва Гомельшчыны 2021”. Дзесяць прадстаўніц прыгожага полу з усіх ВНУ рэгіёну спаборнічалі за тытул самай абаяльнай і таленавітай. Ад ГДУ імя Францыска Скарыны ўдзельнічала трэцякурсніца філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла. Дзяўчаты распавядалі пра сябе ў стылі кінафільма “Я – рэжысёр свайго жыцця!”, дэманстравалі творчыя здольнасці ў вакале, харэаграфіі, ігры на музычных інструментах. Падчас дэфіле паказалі…
  • 21 красавік 2021
    Ужо даўно не надаралася трапіць на вясковыя вячоркі. А на днях іх зладзілі ў Славянскай бібліятэцы студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.    Моладзь творча паклапацілася, каб увесь рэквізіт — касцюмы, посуд, частункі ў застоллі былі характэрнымі для беларускай вёскі. Не толькі багіні-філалагіні, але і студэнты 3-4 курсаў гістфака так арганічна ўжыліся ў абставіны застолля ў імправізаванай вясковай хаце, што і гледачам міжволі…
  • 26 люты 2021
    У 2021 годзе спаўняецца 200 гадоў з дня нараджэння пісьменніка, публіцыста, мысляра Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага. Гэта падзея мае вялікае значэнне для ўсёй культурнай супольнасці. У адзначэнне юбілею Ф.М. Дастаеўскага кафедра рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства арганізавала праграму культурна-адукацыйных і навуковых мерапрыемстваў, цэнтральная падзея якой – Міжнародны навуковы форум “Спадчына Ф.М. Дастаеўскага і сучаснасць”. У якасці суарганізатараў форуму выступілі Магнітагорскі…
  • 19 люты 2021
    З 21 лютага 2000 года штогод па рашэнні ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, каб садзейнічаць абароне і захаванню ўсіх моў свету. Напярэдадні свята, 18 лютага, на філалагічным факультэце прайшоў тэматычны ўрок роднай мовы, падрыхтаваны беларускімі, турэцкімі, туркменскімі студэнтамі і магістрантамі пры ўдзеле выкладчыкаў кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства А.Ф. Асенчык, В.М. Мельнікавай, І.Г. Еўтуховай, І.Г. Гоманавай, Н.І. Лапіцкай, А.І. Халяўка. Натхнёна чыталі…
  • 15 люты 2021
    12 лютага студэнты групы БФ-31 пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай, а таксама дэкан факультэта А.М. Палуян і выкладчыкі-метадысты д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынская і к.ф.н. дац. А.В. Брадзіхіна паўдзельнічалі ў майстар-класе “Структура і прызначэнне адзінага інфармацыйна-адукацыйнага рэсурсу, агульныя падыходы да выкарыстання навучальных модулей па беларускай мове і беларускай літаратуры”, праведзеным настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 6 г…
  • 10 люты 2021
    10 лютага на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася сустрэча студэнтаў 1 і 2 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія» з Вадзімам Шклярыкам, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, кандыдатам філалагічных навук, і прэзентацыя фільма «Гаворкі Беларусі». Вадзім Аляксандравіч распавёў, што ідэя стварэння такога фільма ўзнікла падчас працы над сумесным праектам кампаній Onliner і A1 пад назвай «…
  • 04 люты 2021
    1-2 лютага студэнты групы БФ-31 паўдзельнічалі ў анлайн-квэсце “Сыны свайго часу”, прысвечаным 100-годдзю з дня нараджэння І.П. Шамякіна і І.П. Мележа, які праводзіла Маладзечанская цэнтральная раённая бібліятэка імя Максіма Багдановіча. Квэст даў магчымасць нашым студэнтам узгадаць творчасць нашых выдатных пісьменнікаў Беларусі праз выкананне займальных інтэрактыўных заданняў. Удзельнікаў квэсту чакалі 3 этапы: 1) складанне слоў з асобных літар, дзе патрэбна было знайсці з набору літар…
  • 02 люты 2021
    На філалагічным факультэце адбылося ўручэнне дыпломаў аб заканчэнні Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў і ГДУ імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Руская філалогія. Камп’ютарнае забеспячэнне» другога выпуску кітайскіх студэнтаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю першай ступені па інтэграванай праграме. – Гэта ўжо другі выпуск студэнтаў Шанхайскага інстытута, якія прыехалі ў наш універсітэт. Згодна з праграмай сумеснай падрыхтоўкі студэнтаў і магістрантаў, два з паловай гады яны…