Культурнае жыццё

  • 10 красавік 2024
    Пагодныя красавіцкія дні – найбольш зручны перыяд для экскурсій і рознага роду падарожжаў. Студэнты, што прыехалі да нас па праграме акадэміцкага абмену з Казані, Гжэлі і Саранска, таксама рыхтуюцца зведаць некаторыя нашыя маляўнічыя мясціны і годныя ўвагі забыткі, але ўжо там-сям паспелі пабываць і самастойна. У аўторак, 09.04.2024 г., дэканат замежных моў зладзіў для іх незабыўную экскурсію ў музей грошай, якую з захапленем, па-веснавому звонка і вельмі ярка правяла для іх старшы выкладчык…
  • 26 люты 2024
    22 лютага 2024 года ў актавай зале ўніверсітэта прайшоў святочны канцэрт, прысвечаны самаму любімаму святу кітайцаў – Новаму году па месяцовым календары. Зала была напоўнена гасцямі - беларускімі і замежнымі студэнтамі, слухачамі Інстытута Канфуцыя, а таксама жыхарамі горада Гомеля, якія прыйшлі на гэта святочнае мерапрыемства. У пачатку святочнай праграмы з прывітальным словам выступілі дырэктар Інстытута Канфуцыя ад беларускага боку прафесар А.У. Рагачоў і прарэктар па вучэбнай рабоце Ю.У.…
  • 01 люты 2024
    У выставачную залу ГДУ імя Францыска Скарыны завіталі госці з дзяржаўных устаноў адукацыі “Красненская сярэдняя школа” і “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Гомельскага раёна”. Вучні старэйшых класаў, удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах “Казка сваімі рукамі” і “Чараўніцы”, пачалі сваю экскурсію з выставачнай галерэі “Нашчадкі спадчыны Скарыны”. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі Францыска Скарыны і пачулі аповед аб сучаным жыцці ўніверсітэта, які ўжо 35 год носіць імя славутага…
  • 13 верасень 2021
    11 верасня ў канферэнц-зале нашага ўніверсітэта адбылася сустрэча  студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з заслужаным дзеячам культуры Беларускай ССР, народным артыстам Рэспублікі Беларусь, савецкім, беларускім і расійскім музыкантам і кампазітарам, членам Саюза кампазітараў, стваральнікам “тэорыі творчых хваляў” Эдуардам Сямёнавічам Ханком. Эдуард Сямёнавіч нарадзіўся ў Казахстане, а дзяцінства правёў у Брэсце. Там закончыў сярэднюю школу. Пасля была вучоба ў Мінскім дзяржаўным…
  • 14 май 2021
    Вось ужо 76 гадоў наш народ шануе памяць Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Працягам шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце, стала творчая праграма “Рэквіем па дзецях вайны”. Арганізатарам выступіў калектыў Савета жанчын і студэнтаў Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францыска Скарыны. Перад пачаткам прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк прывітаў прысутных і адзначыў важнасць правядзення падобных мерапрыемстваў, у тым ліку з пункту гледжання грамадзянска-патрыятычнага…
  • 21 красавік 2021
    Ужо даўно не надаралася трапіць на вясковыя вячоркі. А на днях іх зладзілі ў Славянскай бібліятэцы студэнты філалагічнага і гістарычнага факультэтаў ГДУ імя Ф. Скарыны пад кіраўніцтвам выкладчыкаў.    Моладзь творча паклапацілася, каб увесь рэквізіт — касцюмы, посуд, частункі ў застоллі былі характэрнымі для беларускай вёскі. Не толькі багіні-філалагіні, але і студэнты 3-4 курсаў гістфака так арганічна ўжыліся ў абставіны застолля ў імправізаванай вясковай хаце, што і гледачам міжволі…
  • 05 красавік 2021
    Студэнты факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф.Скарыны сталі ўладальнікамі пераходзячага прыза памяці Марыны Шырынкінай. У выхадныя ў актавай зале Гомельскага дзяржуніверсітэта адбылася адна з самых маштабных і яркіх творчых падзей навучальнага года – традыцыйны агульнаўніверсітэцкі конкурс “А ну, старшакурснік!”, створаны па ініцыятыве студэнцкага клуба ГДУ ў 2012 годзе і прымеркаваны да 1 красавіка. З тых часоў канцэрт штогод прыцягвае ўсіх неабыякавых да мастацтва. Гэта і…
  • 29 сакавік 2021
    Самым яскравым паказчыкам трывалага засваення рускай мовы замежнымі выхаванцамі з’яўляецца асэнсаваны, добраахвотны і доўгачаканы паход у тэатр. Ідуць не ўсе. Выкладчык наўмысна заахвочвае да гэтага мерапрыемства толькі тых, хто потым, вярнуўшыся на радзіму, будзе з асалодай успамінаць пра тое, што, правучыўшыся чатыры гады ў Беларусі, усё ж такі хаця б разок дакрануўся сэрцам да чароўнасці сцэнічнага мастацтва і перажыў тыя ўзнёслыя пачуцці, якія нараджае добрая, густоўная камедыя і вонкавая…
  • 19 люты 2021
    У Гомелі стартаваў абласны форум студэнцкай моладзі “Зімовая вясёлка”. Яго праграма пачалася са спартыўнай эстафеты “Кропка старту” ў Палацы лёгкай атлетыкі. Для ўдзелу ў ёй кожны ўніверсітэт Гомельшчыны прадставіў каманду з 10 студэнтаў-першакурснікаў. Самых моцных і хуткіх вызначалі ў сямі відах выпрабаванняў. Па выніках спаборніцтва ўпэўненую перамогу атрымала каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны! Мы віншуем студэнтаў, а таксама жадаем камандзе ГДУ поспехаў на…