Круглы стол “Мы разам”

Опубликовано ias - вт, 21/09/2021 - 09:25

У рамках святкавання Дня народнага адзінства адбыўся круглы стол “Мы разам (Да Дня народнага адзінства)” з удзелам выкладчыкаў кафедры ўсеагульнай гісторыі факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэтата імя Францыска Скарыны. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, Гомельскі абласны музей ваеннай славы. З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуліся намеснік дырэктара музея К.С. Мішчанка і дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С.А. Чаропка. У час працы кругла стала выкладчыкамі гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны прафесарам Р. Р. Лазько, прафесарам М. М. Мязгой, дацэнтам Д. М. Талочкам, супрацоўнікамі музея былі прадстаўлены даклады, у якіх разглядаліся пытанні падзелу Беларусі ў выніку Рыжскага дагавора 1921 г., гісторыі беларускага нацыянальнага руху на тэрыторыі Заходняй Беларусі, міжнародныя ўмовы, якія ўплывалі на лёс беларускіх тэрыторый у перыяд ад Першай да Другой сусветнай вайны. Цэнтральнае месца ў выступленнях было адведзена тэме ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР восенню 1939 г. У працы круглага стала прынялі актыўны ўдзел студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны.

Фотоотчёт