Гарызонты супрацоўніцтва пашыраюцца

Submitted by Dmitry_Gorbachev on Mon, 12/30/2019 - 15:28

У перыяд з 15 па 19 снежня 2019 года адбыўся візіт дзелавых колаў Гомельскай вобласці ў Харватыю. Яго арганізатарам выступіла Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты сумесна з Харвацкай гаспадарчай палатай і Акруговай Палатай горада Рыека пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Венгрыі, Босніі і Герцагавіне, Рэспублікі Харватыя па сумяшчальніцтве, а таксама Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя В.Вуіча. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны прадстаўляў дэкан гістарычнага факультэта Станіслаў Чаропка.

У рамках сустрэч у Гаспадарчых палатах у Заграбе і Рыекі праведзены прэзентацыі членаў беларускай дэлегацыі і перамовы аб супрацоўніцтве з прадстаўнікамі харвацкіх кампаній і вышэйшых навучальных устаноў, у тым ліку Заграбскай школы эканомікі і менеджменту і Бізнес-школы PAR. Дэлегацыя наведала шэраг харвацкіх прадпрыемстваў і вышэйшых навучальных устаноў, сярод якіх быў  Універсітэт Рыека і яго падраздзяленне - факультэт турызму гасціннасці. Вынікам перамоваў стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» і Універсітэтам Рыека.
 

Photo report