Хатынь – несуцішальны боль у сэрцы беларусаў
22 сакавіка 1943 г. нацыстамі была знішчана разам з жыхарамі вёска Хатынь. Яна стала сімвалам палітыкі генацыду ў адносінах да беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Загінула 149 чалавек, 75 з якіх былі дзецьмі.
Гэтай трагічнай падзеі быў прысвечаны круглы стол, які прайшоў на факультэце гісторыі і міжкультурных камунікацый 19 сакавіка 2026.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуўся дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый дацэнт С. А. Чаропка.










