Лідарству і поспеху можна навучыць (Сайт «abituryent.ng-press.by»)
Эканамічная адукацыя — адна з самых запатрабаваных у свеце. Яна характарызуецца разнастайнасцю і дынамічным развіццём. Работа ў сферы эканомікі і фінансаў дазваляе пабудаваць паспяховую кар’еру, дае магчымасць стаць лідарам і адкрыць уласны бізнес. Спецыяльнасці “Бізнес-адміністраванне” і “Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве” карыстаюцца нязменным попытам сярод абітурыентаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.












