Квіз да Дня народнага адзінства
10 верасня 2025 г. ва ўніверсітэце ўпершыню адбыўся квіз «1939 год у лёсе беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці», падрыхтаваны кафедрай гісторыі Беларусі. У ім бралі ўдзел студэнты з усіх факультэтаў. На ўрачыстым адкрыцці прагучалі словы прарэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах А. М. Куксо і дэкана факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С. А. Чаропка, якія акцэнтавалі ўвагу прысутных на значнасці гістарычнай падзеі 17 верасня 1939 года для Беларусі.










