Напярэдадні старога Новага года загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер і дацэнт Ала Васільеўна Брадзіхіна сустрэліся з удзельнікамі абласнога этапа Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
На прафарыентацыйную сустрэчу прыйшлі вучні дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў. Выкладчыкі распавялі ўдзельнікам конкурсу пра перавагі атрымання адукацыі ў ГДУ імя Ф. Скарыны, далі інфармацыю пра спецыяльнасці і прафесіі, якія можна атрымаць на філалагічным факультэце, пажадалі новых перамог на рэспубліканскім этапе спаборніцтва і запрасілі сённяшніх таленавітых школьнікаў у якасці абітурыентаў у нашу alma mater.
热门标签










