У гасцях у ГДУ імя Ф. Скарыны - прафесар з Румыніі

Submitted by SX on аўт, 26/03/2019 - 22:06

Канцэпту «Малая радзіма» і менталітэту беларусаў-палешукоў прысвечаны пазнавальныя лекцыі прафесара кафедры славістыкі Яска універсітэта ім. А.І. Куза Людмілы Бежэнару, якія яна пачала чытаць студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.

Наш гонар: заслужаная ўзнагарода

Submitted by ias on пан, 20/10/2025 - 12:47

Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за вялікі уклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі узнагароджана загадчык кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» Таццяна Сянькова.

Віншуем с заслужанай узнагародай!

У ГДУ прайшоў Адзіны дзень інфармавання

Submitted by ias on чцв, 16/10/2025 - 17:07

16 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Адзіны дзень інфармавання. Тэма для абмеркавання – «Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве».

Тэматычныя мерапрыемствы прайшлі на ўсіх факультэтах. Акрамя таго, у рамках Адзінага дня інфармавання ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце адбылася сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў з намеснікам начальніка аддзела мытных аперацый і кантролю 1 Гомельскага мытнага паста Вольгай Ждановіч.

У ходзе размовы Вольга Іванаўна падкрэсліла важнасць захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей як асновы забеспячэння духоўнага адзінства народа.

Пашыраем прафесійны кругагляд студэнтаў

Submitted by ias on чцв, 16/10/2025 - 15:24

У канферэнц-зале Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны прайшла сустрэча, арганізаваная для выпускнікоў універсітэта.

Маёр унутранай службы, старшы інспектар групы папраўчай установы «Папраўчая калонія № 24» упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў па Гомельскай вобласці Ганна Баравая прадставіла падрабязную інфармацыю аб дзейнасці калоніі, умовах працы, гарантыях, якія прадстаўляюцца маладым спецыялістам.

Капітан унутранай службы, старшы псіхолаг Алена Марэніч расказала пра асаблівасці работы з асуджанымі.

У ГДУ прайшла акцыя да Сусветнага дня перазапуску сэрца

Submitted by ias on чцв, 16/10/2025 - 14:15

16 кастрычніка ва ўніверсітэце адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня перазапуску сэрца. Падобныя акцыі праводзяцца з мэтай прыцягнення ўвагі да неабходнасці валодання навыкамі сардэчна-лёгачнай рэанімацыі.

Навучальны флэшмоб для супрацоўнікаў і студэнтаў правялі інструктары і валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа. Удзельнікі даведаліся аб важнасці своечасовага аказання першай дапамогі пры спыненні сэрца і змаглі практычна адпрацаваць прыёмы сардэчна-лёгачнай рэанімацыі на спецыяльных манекенах.

Спартакіяда ГДУ па шахматах

Submitted by ias on чцв, 16/10/2025 - 13:30

15 кастрычніка на базе спартыўнага комплексу № 7 універсітэта прайшлі фінальныя спаборніцтвы па шахматах у рамках круглагадовай спартакіяды сярод факультэтаў універсітэта. Студэнты змагаліся за гонар сваіх факультэтаў за званне найлепшых.

Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

              1 месца – Шаўлюкоў Канстанцін, студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую працу на факультэце – Тамашоў В.М.).

Студэнты-журналісты ГДУ правялі прафарыентацыю ў сярэдняй школе №26 г. Гомеля

Submitted by ias on сер, 15/10/2025 - 15:10

Студэнты з Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адправіліся ў школу №26, каб распавесці падрастаючаму пакаленню аб прафесіі журналіста. Мерапрыемства для вучняў 8-х і 10-х класаў арганізавалі і правялі студэнты другога курса спецыяльнасці «Журналістыка».

Умацоўваем супрацоўніцтва: госці з Хэцзэскага ўніверсітэта

Submitted by ias on аўт, 14/10/2025 - 17:38

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны наведала дэлегацыя Хэцзэскага ўніверсітэта на чале з прарэктарам Цуй Сян'янем.

У рамках візіту адбылася сустрэча кіраўніцтвам універсітэта, падчас якой абмяркоўваўся ход рэалізацыі сумеснай адукацыйнай праграмы па падрыхтоўцы спецыялістаў па спецыяльнасці «Фізіка». На гэты момант у рамках гэтай праграмы ў ГДУ імя Ф. Скарыны навучаецца 220 грамадзян КНР.

Прадстаўнікі Хэцзэскага ўніверсітэта наведалі музейную экспазіцыю, прысвечаную гісторыі ўніверсітэта, а таксама факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ.

З Днём Маці павіншавалі жанчын у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны

Submitted by ias on аўт, 14/10/2025 - 17:32

З самымі цёплымі віншаваннямі да прысутных звярнуліся прарэктар па вучэбнай рабоце Юрый Нікіцюк і старшыня прафсаюзнай арганізацыі Сяргей Азяўчыкаў.

У зале прагучалі музычныя нумары ад студэнцкага клуба, а ўрачыстую атмасферу дапоўнілі кветкі, цукеркі і сюрпрызы ад рэктарата і прафсаюзнай арганізацыі.