Спорт

  • 30 красавік 2021
    З 23 па 25 красавіка ў сталіцы Балгарыі, горадзе Сафіі, адбыўся этап Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы. У складзе нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь годна выступілі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта. У спаборніцтвах мужчынскіх пар чэмпіёнам стаў другакурснік Аляксей Заяц, а сярэбраны медаль заваяваў студэнт 1 курса Максім Маркевіч. У спаборніцтвах жаночых груп бронзавымі прызёрамі сталі першакурсніца Дар’я Іванюценка і студэнтка факультэта завочнага навучання…
  • 30 красавік 2021
    27 красавіка ў Гомелі праводзіліся спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні сярод студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў у праграме круглагадовай спартакіяды. Каманду ГДУ імя Ф. Скарыны прадстаўлялі студэнты факультэта фізічнай культуры і геолага-геаграфічнага факультэта. Студэнты спаборнічалі на спрынтарскіх дыстанцыях, у арыентаванні гэта 2,5 і 3 км. Ва ўменні хутка прабегчы дыстанцыю на мясцовасці з компасам і картай студэнты ГДУ паказалі найлепшы вынік і занялі агульнакаманднае 1 месца. 2…
  • 30 красавік 2021
    З 26 па 30 красавіка на стадыёне ГДУ прайшло першынство ўніверсітэта па футболе сярод мужчын. У спаборніцтвах прынялі ўдзел сем каманд. Па выніках фінальных гульняў III і IV месца было разыграна паміж студэнтамі будучых матэматыкаў і эканамістаў, а I і II – паміж камандамі юрыдычнага і геолага-геаграфічнага факультэтаў. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда геолага-геаграфічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую працу на факультэце Блашкевіч А.В.). Другое месца заняла каманда…
  • 27 красавік 2021
    З 22 па 24 красавіка на базе “РЦАП Стайкі” ў Мінску прайшла спартакіяда ДЮСШ 2003-2005 г.н. (U-18) па дзюдо. На вышэйшую прыступку п’едэстала гонару паднялася першакурсніца факультэта фізічнай культуры Паліна Слесарэнка (катэгорыя да 63 кг). Віншуем Паліну! Так трымаць! Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра
  • 23 красавік 2021
    Студэнт юрыдычнага факультэта ГДУ Бабаеў Бабамухамет заняў 1 месца ў спаборніцтвах па армрэстлінгу сярод устаноў адукацыі! Віншуем хлопца і жадаем яму далейшых поспехаў!
  • 22 красавік 2021
    З 14 па 16 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў 2001-2003 гг.н. У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд і больш за 100 спартсменаў. Каманда Гомельскай вобласці заняла III месца. Значны ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, якія годна абаранілі гонар каманды Гомельскай вобласці. У выніку паспяховага выступлення на п’…
  • 19 красавік 2021
    З 12 па 16 красавіка на базе спартыўнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшло першынство горада па баскетболе сярод ВНУ Гомеля. Каманда нашага ўніверсітэта, па чарзе перамогшы сапернікаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (II месца) і Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога (III месца), а таксама Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гомельскага філіяла…
  • 18 сакавік 2021
    17 сакавіка ў ГДУ імя Ф. Скарыны прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Перамогу ў спаборніцтвах атрымаў студэнт гістарычнага факультэта Станіслаў Сільчанка. Прадстаўнік гэтага ж факультэта Станіслаў Немцаў заняў другое месца. Бронзавым прызёрам першынства стала Карына Якаўленка, студэнтка філалагічнага факультэта. Усе яны прадстаўлялі інтэрнат №1, які і стаў бясспрэчным лідарам спаборніцтваў. Пераможцы і прызёры першынства былі ўзнагароджаны…
  • 16 сакавік 2021
    11 сакавіка ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання і ўзнагароджання лепшых спартсменаў вобласці, якія праявілі сябе на прэстыжных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, нягледзячы на адмены і пераносы з-за пандэміі COVID-19. Сярод атлетаў, якія годна прадставілі і абаранілі гонар нашай вобласці і рэспублікі, – студэнты, магістранты і выпускнікі ГДУ імя Ф. Скарыны: Ірына Вінаградава, Віталь Старынскі, Надзея Буланная, Ілля Біцееў, Павел Якубаў, Паліна…
  • 12 сакавік 2021
    З 9 па 11 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №7 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па шахматах. У выніку трохдзённай барацьбы перамогу адсвяткавалі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – В.В. Царун). Сярэбраным прызёрам стала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – М.Ф. Кастырка). Бронза дасталася шахматыстам гістарычнага…