Круглы стол «Перспектывы класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі»

Submitted by ias on Thu, 01/29/2026 - 10:16
Дата проведения
Страна
Город
Гомель
Организатор
Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины»

30 студзеня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі, Героя Сацыялістычнай Працы Івана Шамякіна, творы якога да гэтага часу застаюцца настольнымі для многіх пакаленняў чытачоў.

ГДУ імя Ф. Скарыны ганарыцца сваім былым студэнтам, у гонар якога кафедра беларускай літаратуры філалагічнага факультэта праводзіць 30 студзеня 2026 г. у 11:00 круглы стол пад назвай «Перспектывы класічнай літаратуры ў эпоху глабалізацыі» па адрасе: вул. Савецкая, 104, аўд. 1-20.

У мерапрыемстве прымаюць удзел дачка пісьменніка д.ф.н., прафесар Т.І. Шамякіна і ўнучкі Марыя і Славяна, Старшыня саюза пісьменнікаў Беларусі Карлюкевіч А.М., навукоўцы, магістранты і студэнты, якія даследуюць спадчыну слыннага земляка.